Главная / Новости / Новости предприятия / Мінулае і сучаснае

Мінулае і сучаснае

25 студня у Слуцку прадстаўнікі газеты “Мінская праўда” правялі Дзень газеты. Сустрэча адбылася у Слуцкім цэнтры традыцыйнай культуры і на яе былі запрошаны прадстаўнікі усіх прадпрыемстваў г. Слуцка і Слуцкага раёна, у тым ліку філіяла “Слуцкія электрычныя сеткі” РУП “Мiнскэнерга”.

Да пачатку правядзення дыялогу з прадстаўнікамі газеты, работнікі цэнтра дазволілі удзельнікам сустрэчы акунуцца ў мінулае нашай радзімы і пазнаёміцца з традыцыямі нашых продкаў. У музейнай экспазіцыі цэнтра прадстаулена вялікая колькасть традыцыйнага беларускага адзення, абутку, прадметаў працы.

У цэнтры традыцыйнай культуры створаны музей беларускай лялькі. Калекцыя музея пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, якія створаны рукамі беларускіх майстроў. Амаль усе лялькі, прадстаўленыя у музеі, удзельнічалі у абласных і рэспубліканскіх конкурсах і былі высока ацэнены.

Як прыемна было упершыню убачыть і даведацца, што такое “Саламяны павук”. Павук з павуціннем у светапоглядзе нашых продкаў сімвалізаваў Стваральніка і яго тварэнне – Сусвет. “Павука” вывешвалі на самым ганаровым месцы дома – чырвоным куце, над сталом. Ён павольна круціўся ў струменях цёплага паветра, узыходзячага ад ежы, і адкідаў цені. “Павукам” прыпісвалася здольнасць збіраць у сабе негатыўную энергію. У дзень вясновага раўнадзенства “павука”, які праслужыў усю зіму, абавязкова спальвалі.

Сапраўдным сюрпрызам ад работнікаў цэнтра стала інсцэніроўка традыцыйнага беларускага вяселля. Традыцыйныя адзенне, упрыгожванне маладых, музыка, інтэр’ер старадаўняй хаты, звычаі i абрады продкаў дазволілі удзельнікам апынуцца у казцы.

Пасля захапляльнага падарожжа у мінулае паміж прадстаўнікамі прадпрыемстваў і газеты “Мінская праўда” прайшла дыскусія на тэму “Інтэрнэт і газета: канкурэнты ці партнёры”. Усе удзельнікі сустрэчы засталіся згоднымі, што і у 21 стагоддзі – стагоддзі інфармацыі, ведаў і вялікіх адкрыццяў, знойдзецца месца для друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.